Ідзе бярозавік

Першая палавіна вясны традыцыйна ў нашым календары звязана з нарыхтоўкай бярозавага соку, чым з наступленнем цяпла штогод паспяхова займаюцца брыгады дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Жыткавіцкі лясгас”.


Вось і сёлета кіраўніцтва лясгаса заключыла дагавор з адкрытым акцыянерным таварыствам “Тураў” на пастаўку на мясцовы кансервавы завод 100 тон бярозавіку.


Да нарыхтоўкі гаючага соку было загадзя ўсё падрыхтавана: зацверджаны брыгады, акрэслены ўрочышчы назапашвання, маюцца неабходныя тара і транспарт. Сабрана ўжо звыш 20 тон соку. Наладжана гэтая работа ў Мілевіцкім, Ленінскім, Юркевіцкім лясніцтвах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.