Пачалі з сяўбы аўса

Першыя дзесяткі гектараў яравымі культурамі засеяна гэтай вясной у КСУПе “Бялёў”. Гэтая работа праведзена ва ўрочышчы “Палянка”.


Сяўбу ў гаспадарцы пачалі з аўса, пад які адведзена 25 гектараў. Усяго ж сельгаспрадпрыемству раннімі яравымі культурамі патрэбна пасеяць 125 гектараў. Таму стараюцца механізатары Генадзь Галавач, Васіль Бялько, Аляксандр Гаўрылаў, Мікалай Чэркас, сеяльшчыкі Віктар Жук, Аляксандр Бытчанка і іншыя, каб завяршыць сяўбу ў аптымальныя тэрміны і з высокай якасцю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.