Пайшоў бярозавік

Па стану на 5 красавіка с канвеера ААТ “Тураў” сышлі 190 тысяч умоўных слоікаў прадукцыі з бярозавага соку.


Сёлета мясцовыя перапрацоўшчыкі плануюць перапрацаваць 400 тон бярозавіку і выпусціць з яго 1020 тысяч умоўных слоікаў прадукцыі. Для выканання гэтай задачы на прадпрыемстве праведзены ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы: адрамантавана абсталяванне, закуплены слоікі і крышкі, іншыя кампаненты для вырабу соку, заключаны дагаворы з лясніцтвамі на пастаўку сыравіны. Сыравіна завозіцца з чатырох лясгасаў: Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Мазырскага і Мілашавіцкага. У хуткім часе спажыўцы змогуць пакаштаваць прадукцыю тураўскіх перапрацоўшчыкаў: сок бярозавы, сок бярозава-яблычны, сок бярозавы на травах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.