Пасадзі сваё дрэўца!

У Жыткавіцкім лясгасе распрацаваны мерапрыемствы і зацверджаны пералік аб’ектаў для правядзення “Тыдня лесу–2010”. Ен пройдзе з 7 па 14 красавіка. Згодна плана лесаўзнаўлення мяркуецца пасадзіць малады лес на 225 гектарах, у тым ліку 175 гектараў зойме сама пасадка, а 50 — так званае садзейнічанне. Найбольшыя плошчы – прыкладна па 25 гектараў — зоймуць саджанцы ў Жыткавіцкім, Людзяневіцкім і Беразнякскім лясніцтвах.


Акрамя планавай лічбы пад маладыя саджанцы лесаводы падмеліся адвесці яшчэ 300 гектараў плошчы. Як і ў мінулыя гады маюць намер аказаць ім дапамогу ў гэтай пачэснай справе хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдніх школ №2 і 3 райцэнтра, а таксама Мілевіцкае, Юркевіцкае, Ленінскае і Беразнякскае школьныя лясніцтвы. Хапае пасадачнага матэрыялу, каб зашумелі з цягам часу ў лесе маладыя сасонкі і бярозкі.


Важна адзначыць, што практычная дапамога лесаводам ад добраахвотнікаў — не сама мэта акцыі. Галоўная задача — прыцягнуць увагу грамадскасці да важнасці лясных рэсурсаў. Чалавек, які асабіста пасадзіў некалькі парасткаў, ніколі не будзе бязлітасна знішчаць іх у лесе. Бо лясы — гэта не толькі падарунак прыроды, але і вынік нялёгкай чалавечай працы.


Жадаючым прыняць удзел у пасадцы лесу неабходна звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Пасадзі сваё дрэўца, пакінь памяць пра сябе на зямлі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.