Перадстартавая гатоўнасць

“Хоць заўтра гатовы вывесці тэхніку на палеткі аграрыі раёна”, — зазначыў галоўны інжынер райсельгасхарчу Андрэй Ляшкевіч.


Па словах спецыяліста, на цяперашні час гатоўнасць тэхнікі ў сельгаспрадпрыемствах раёна складае 93-95 працэнтаў. Пэўныя праблемы па гэтым пытанні маюцца толькі ў КСУПе “Людзяневічы”. Але ёсць усе падставы, што і там сітуацыя з гатоўнасцю тэхнікі нармалізуецца. Для падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ выкарыстоўваліся рамонтныя базы сельгаспрадпрыемстваў і агратэхсервіса. Хаця і меліся цяжкасці з фінансаваннем рамонтных работ, на месцах з імі справіліся ў цэлым нядрэнна. Адзначым і той факт, што за апошнія гады значна ўзмацніўся тэхнічны парк гаспадарак. Толькі за мінулы год было набыта сельгаспрадпрыемствамі больш ста адзінак розных сучасных высокаэфектыўных машын і агрэгатаў, якія дазваляюць не толькі тэхналагічна працаваць на палетках, але і эканоміць час і паліўныя рэсурсы. Плануецца, што і ў гэтым годзе машынны парк гаспадарак папоўніцца больш чым на паўсотні адзінак рознай тэхнікі. У сельгаспрадпрыемствах не толькі паклапаціліся аб гатоўнасці тэхнікі да палявых работ, але і пра падрыхтоўку механізатараў, якія на ёй будуць працаваць. Яны ў зімовы час праходзілі навучанне ў вучэбна-курсавым камбінаце райсельгасхарчу, і вучэбным цэнтры трактарнага завода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.