Раіліся леспрамгасаўскія акцыянеры

Арганізавана і пры патрэбнай яўцы-кворуме прайшоў чарговы агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”. На першым паверсе адміністрацыйнага будынка прадпрыемства быў выстаўлены маляўнічы, з густам аформлены фотастэнд, з якога яскрава відаць, якім відам дзейнасці займаецца мясцовы калектыў, якую прадукцыю ён вырабляе.


Начальнік планава-эканамічнага аддзела Аляксандр Сулкоўскі, які вёў сход, аб’явіў парадак дня і па-першаму пытанню прадаставіў слова генеральнаму дырэктару ААТ “Жыткавічлес” Аляксандру Сопату. Кіраўнік калектыва лесанарыхтоўшчыкаў, у якім працуе звыш 400 чалавек, расказаў аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства за 2009 год і асноўных накірунках дзейнасці ў 2010 годзе.


Даводзілася канстатаваць, што ў мінулым годзе асноўныя прагнозныя паказчыкі не былі выкананы. Страты склалі 246 мільёнаў рублёў. Але напрыканцы 2009 года і ў першым квартале бягучага на прадпрыемстве дасягнута прыкметнае паскарэнне, рост па ўсіх накірунках вытворчай дзейнасці. Зменшыліся рэшткі гатовай прадукцыі на ніжнім складзе. У першую чаргу вядзецца адгрузка драўніны тым спажыўцам, якія своечасова разлічваюцца, а астатнім па перадаплаце. У агульных аб’ёмных паказчыках значна ўзрасла доля экспарту. За два месяцы года рэнтабельнасць склала каля 20 працэнтаў. Есць прыбытак і ёсць сёлета магчымасць выйсці на важкія станоўчыя паказчыкі. Як падкрэсліў Аляксандр Паўлавіч, сакрэтаў ніякіх тут няма, проста кожнаму трэба працаваць сумленна на сваім участку работы. Тады можна будзе дасягнуць намечанага: выйсці на рэнтабельнасць у 4 працэнты і атрымаць 220 мільёнаў чыстага прыбытку.


На сходзе таксама былі разгледжаны наступныя пытанні: аб выніках аўдытарскай праверкі і праверкі рэвізійнай камісіяй фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства за 2009 год, зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, рахункаў прыбытку і страт, пакрыццё страт таварыства за 2009 год, аб накірунках выкарыстання прыбытку ў 2010 годзе, выбранне членаў наглядальнага савета і рэвізійнай камісіі, аб узнагароджванні членаў гэтага савета, аб павелічэнні статутнага фонду таварыства, аб зацвярджэнні рашэння аб выпуску дадатковых акцый, аб унясенні змен у статут таварыства і інш. Былі разгледжаны паступіўшыя заявы.


У сходзе прыняў удзел, выступіў перад прысутнымі і адказаў на шматлікія пытанні акцыянераў дарадчык старшыні канцэрна “Беллеспаперапрам” Аляксандр Невідомскі.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.