Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Шмат добрых спраў зроблена падчас суботніка — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Шмат добрых спраў зроблена падчас суботніка

Дзелавая, прыўзнятая атмасфера панавала ў мінулую суботу ў арганізацыях і на вуліцах нашага райцэнтра. Адно слова — суботнік. Тым больш — рэспубліканскі. А таму жыхарам Жыткаўшчыны таксама хацелася ўнесці свой дастойны ўклад у агульную добрую справу, і каб ён быў важкім.


Таму і не дзіўна было сустрэць на гарадскіх вуліцах чародкі людзей, што шпацыравалі да месца работы ў рабочай вопратцы, з рыдлёўкамі, граблямі і венікамі ў руках.


— Добрую справу робіце, дзеткі, — сказала мне, павітаўшыся, знаёмая бабуля з кіёчкам у руцэ. — Трэба не толькі наводзіць парадак ад суботніка да суботніка, а штодзённа. Гэта мая вам парада.


— Згадзіцеся, бабуля, што за апошнія гады наш горад папрыгажэў, стаў больш упарадкаваны, утульны?


— Канечне, гэта так. Вось і я з вамі паразмаўляю і прысяду на лавачку, якія паставілі ад цэнтра да нашага мікрараёна Азёрны. Гэта ж такую добрую справу зрабілі. Ідзе пажылы, нямоглы чалавек у паліклініку ці назад, прысеў, адпачыў. Ды не толькі пажылы, стаміцца можа кожны.


Аранжавыя камізэлькі дворнікаў відаць здалёку. Жанчыны і мужчыны капаюць зямлю пад клумбы. Працуюць па-гаспадарску няспешна, грунтоўна, на сумленне. Ім жа потым гэтыя кветкі і садзіць, і паліваць, і палоць. — Адна просьба да вас, журналістаў. Папрасіце яшчэ раз цераз газету, каб не вырывалі і не тапталі нашы будучыя кветкі.


Яны ж нашы агульныя, прыгажосць нашага горада.


Непадалёк ад чыгуначнага палатна, побач са сваім адміністрацыйным памяшканнем працуе калектыў Жыткавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай дапамогі. Трэба ліквідаваць ладную звалку голля, што сабралася тут.


— Некалі гэтая тэрыторыя была занядбаная, не было тут сапраўдных гаспадароў, — гаворыць юрысконсульт тэрытарыяльнага цэнтра Мікалай Жураўлевіч. — А ў апошнія гады за гэтым участкам наш пільны нагляд і прыемна тут прайсці кожнаму. Як жыткаўчаніну, так і прыезджаму чалавеку.


У рабочай вопратцы ў гэты дзень і жанчыны, што працуюць у райвыканкаме, аддзеле статыстыкі. На парадку дня — пабелка дрэў, слупоў. Настрой у кожнай рабочы, дзелавы.


Ля райвыканкама сустракаемся з намеснікамі старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Уладзімірам Быстрэнкам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Атліванавым, едзем у мікрараён Азёрны, дзе павінна адбыцца асноўная гарадская дзея суботніка — знішчэнне рэшткаў так званых у народзе “шанхайчыкаў”. Людзі былі папярэджаны аб гэтым даўно. У мінулы суботнік усё ўжо было падрыхтавана, каб правесці тут работы па навядзенню парадку. Кожны гаспадар меў магчымасць распарадзіцца з будаўнічымі матэрыяламі свайго хлеўчука па ўласнаму жаданню.


Працавалі тут прадстаўнікі многіх арганізацый, ліквідацыя вялася пад пільным кантролем раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.


Даўно ўжо наспела патрэба навесці дасканалы парадак у адным з самых маладых і густанаселеным мікрараёне нашага горада — Азёрным.


А цераз дарогу шчыравалі работніцы дзіцячага садка “Верасок”: фарбавалі, бялілі, падмяталі. Добраўпарадкаваннем у гэты дзень займаўся ўвесь наш раён, кожны калектыў, кожны аб’ект хацеў выглядаць самым прыгожым і чыстым.


… У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў у мілулыя выхадныя ў нашым раёне, прынялі ўдзел 15141 чалавек. У асноўным усе работы былі праведзены на добраўпарадкаванні. Вялася ўборка звалак смецця, рамонт агароджаў, пабелка дрэў і электрычных слупоў, прыводзіліся ў парадак вытворчыя тэрыторыі прадпрыемстваў, арганізацый. Калектывы працавалі на запланаваных за імі вуліцах, на лясных масівах уздоўж чыгункі, паабапал аўтамабільных дарог, уладкоўвалі клумбы, кветнікі, малыя архітэктурныя формы. У сельгаспрадпрыемствах вяліся пасяўныя работы.


Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах склаў 16718 тысяч рублёў, аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі ў дзень правядзення суботніка, — 11880 тысяч рублёў.


Налічана грашовых сродкаў для пералічэння ў фонд суботніка 51110 тысяч рублёў.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.