Спаборнічалі педагогі

Нямала добрых традыцый маецца ў педагагічнага калектыва раёна. Адна з іх правядзенне круглагадовай спартакіяды работнікаў сістэмы адукацыі. Чарговы этап спаборніцтваў ў яе рамках прайшоў напрыканцы веснавых канікулаў у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе нумар тры райцэнтра і шашачна-шахматным клубе.


Год ад году ўсё большую колькасць удзельнікаў збірае гэтае спартыўнае свята педагогаў з розных навучальных устаноў раёна. Сёлета выявілі жаданне прыняць у ім удзел 185 чалавек, што больш на дваццаць чым у мінулым годзе. Сапернічалі работнікі школ, члены Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, у чатырох турнірах: па настольнаму тэнісу, шашкам, шахматам і дартсу. Ад кожнай навучальнай установы выступалі як мужчынскія, так і жаночыя каманды.


Саперніцтва ва ўсіх відах спорту выдалася нежартоўным, бо кожны ўдзельнік меў вялікае жаданне перамагчы. Тым больш відовішчнымі выдаліся спаборніцтвы, захапляючымі, на радасць балельшчыкам,якія дружна падтрымлівалі сваіх удзельнікаў-спартсменаў. Таму яны стараліся прадэманстраваць свой спрыт і ўменні. Гэта ўдалося. Канешне ж, усіх цікавілі канчатковыя вынікі спаборніцтваў. А яны такія. Па настольным тэнісе сярод мужчын першае месца заняў Іван Тачыла з сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №2 г.Тураў, другое месца ў Васіля Пінчука з гарадской гімназіі, трэцяе месца ў Паўла Емельяновіча з Юркевіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Сярод жанчын тройка прызёраў выглядае наступным чынам: Вольга Некрашэвіч, Юркевіцкая САШ, Людміла Субат з САШ №1 г. Тураў і Людміла Малочка з САШ №2г. Тураў. Па шахматам першынство сярод жанчын заваявала Ірына Валатоўская з САШ №3 г.Жыткавічы. Другое і трэцяе месцы ў прадстаўніц з САШ №1 г. Жыткавічы і САШ №2 г. Тураў Людмілы Маславай і Ганны Субат. У мужчынскім шахматным турніру тройку лідэраў увайшлі Уладзімір Якушэвіч (Хваенскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа), Іван Гулюта ( Браніслаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа) Павел Емельяновіч (Юркевіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа). У шашачным першынстве перамогу атрымалі Валянціна Тулейка ( Хваенскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа) і Міхаіл Ранько ( сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Жыткавічы), а прызёрамі сталі Тамара Матох ( сярэдняя агульнаадукацыйная школа №2 г.Жыткавічы), Васіль Пінчук ( гімназія г.Жыткавічы) і Валянціна Страха ( Чырванаборская сярэдняя агульнаадукацыйная школа) Уладзімір Зубар ( Хваенскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа). Аляксей Кудласевіч з Верасніцкай САШ стаў лепшым у дартсе, другое месца ў гэтым турніры заняў Анатоль Мініч з Ленінскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, а трэцяе месца ў Ларысы Сапановіч з САШ №2 г.Жыткавічы.


Веснавы спартыўны турнір педагогаў удаўся. Як сведчыць размеркаванне месцаў, на ім ужо з’явіліся неаднаразовыя пераможцы і прызёры, што паказвае на мэтанакіраваную работу ў настаўніцкіх калектывах па арганізацыі здаровага ладу жыцця. Ды і зацікаўленасць раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі і яе кіраўніка Пятра Кальцова ў гэтым таксама відавочна. Таму і ладзяцца паміж настаўнікамі такія спаборніцтвы, і праводзяцца на высокім ўзроўні. Што ж да новых перамог педагогі, хочацца спадзявацца, што гэта не апошняе ваша спартыўнае свята. Традыцыі для таго і нараджаюцца, каб жыць доўгія гады.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.