Стараецца паштальён

Цудоўны чалавек і добры працаўнік наш паштальён — Надзея Жыбурт. Працуе жанчына ў Ленінскім аддзяленні сувязі. І мяркуючы па тым, як яна выконвае свае прафесійныя абавязкі ў нашай вёсцы Малыя Сцяблевічы, наш населены пункт адносіцца да яе ўчастка, душа радуецца за такіх спецыялістаў.


Гэтак старанна і сумленна рупіцца Надзея Несцераўна. Не палохаюць яе ні аддаленасць нашай вёскі ад паштовага аддзялення, ні яе раскіданасць. Штодзённа паштальён пераадольвае немалую адлегласць, каб своечасова даставіць нам карэспандэнцыю, узяць аплату за электрычнасць, радыё. А яшчэ Надзея Несцераўна па заказу людзей прывозіць ім тавары першай неабходнасці. Пошта сёння аказвае і такія паслугі. Па просьбе вяскоўцаў Надзея Несцераўна і лекі купіць і прывязе. Нягледзячы на вялікую занятасць, яна заўсёды знойдзе хвілінку-другую, каб выказаць цёплае слова сваім кліентам. Сярод іх у асноўным людзі пажылыя і ім вельмі такая ўвага патрэбна. Хочацца, каб і надалей Надзея Несцераўна гэтак жа добра абслугоўвала нашу вёску. Шасця ёй і поспехаў у працы, здароўя.


Алена ГАТЧЭНЯ, Аўгуста ГАТЧЭНЯ, Надзея ЦЫПЛАКОВА і іншыя жыхары в.Малыя Сцяблевічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.