Будуецца цялятнік

Яшчэ адно памяшканне для ўтрымання цялят у хуткім часе будзе ўзведзена на таварнай ферме Кольна сельгаспрадпрыемства “Коленскае”.


Работы на новым аб’екце ўжо вядуцца поўным ходам. Гэта будзе лёгкая канструкцыя з кармавым сталом і свабодным выгулам жывёлы. Практычна ўсе асноўныя вытворчыя працэсы тут будуць механізаваны. Вопыт мінулага года (у гаспадарцы ўжо дзейнічае падобны цялятнік) даказаў правільнасць абранага шляху па ўзвядзенню ферм для вырошчвання маладняку. Гэта пацвярджаецца і высокімі прывагамі і значнай эканоміяй матэрыяльных рэсурсаў, а таксама рабочых рук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.