Добрыя справы лесанарыхтоўшчыкаў

Прыкметнае паскарэнне, рост па ўсіх накірунках вытворчай дзейнасці адзначаны за студзень-красавік 2010 года ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавічлес”.


Значна зменшыліся рэшткі гатовай прадукцыі на ніжнім складзе. У першую чаргу вядзецца адгрузка драўніны тым спажыўцам, якія своечасова разлічваюцца за пастаўленую прадукцыю, а астатнім — па перадаплаце. У агульных аб’емных паказчыках значна ўзрасла доля экспарту.


За 4 месяцы бягучага года пры плане 29315 кубічных метраў фактычна было нарыхтавана 38774 кубічных метраў драўніны — 132,3 працэнта. Вывезена і распілавана яе было да аналагічнага перыяду мінулага года адпаведна на 127 і 128,7 працэнта. Значна перавыканана заданне і па распілоўцы піламатэрыялаў.


У цэлым жа выпуск таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах дасягнуў за гэты адрэзак часу 3589 мільёнаў рублёў, што склала да студзеня-красавіка 2009 года 130,4 працэнта, спажывецкіх тавараў было выраблена на 204 мільёны рублёў, што больш леташняга.


У працоўным саперніцтве па нарыхтоўцы драўніны наперадзе Людзяневіцкі майстарскі ўчастак, якім кіруе Андрэй Корж. На раздзелцы лепшых вынікаў дабілася брыгада Аляксандра Вішнякова. А на вывазцы хлыстоў з дзялянак на ніжні склад акцыянернага таварыства нормы выпрацоўкі перавыконваюць вадзіцелі лесавозаў Уладзімір Друк, Аляксандр Башкевіч і другія.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.