Фермераў большае

Расце колькасць фермерскіх гаспадарак у нашым раёне. На цяперашні час іх налічваецца 14, тры з якіх прыбавіліся ўжо ў гэтым годзе.


Ва ўласнасці фермераў знаходзіцца больш за дзве тысячы гектараў сельгасугоддзяў, палова з якіх ворыва. У асноўным фермеры займаюцца вырошчваннем агародніны і бульбы. У дваіх маюцца планы на развіццё малочнай жывёлагадоўлі, а адна жанчына-фермер вырошчвае расаду кветак. У мінулым годзе ў аб’ёме ўсёй вытворчасці сельгаспрадукцыі раёна доля фермераў складала 11,8 працэнта. Выраблена прадукцыі фермерамі на 8,9 мільярда рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.