Кветкі на вуліцах

Чарговы праект па добраўпарадкаванню аграгарадка Людзяневічы ажыццяўляецца мясцовым сельвыканкамам.


Па задуме кіраўніка сельсавета плануецца па абодва бакі на працягу ўсёй даўжыні вуліц 1Мая і Паштовая высадзіць кветкі. А гэта больш чатырох кіламетраў. Ажыццявіць гэтую задуму сельвыканкам мяркуе з дапамогай насельніцтва на выгадных умовах. Людзі высаджваюць кветкі ля сваіх падворкаў, а мясцовая ўлада абавязуецца на працягу лета дапамагаць такім гаспадарам змагацца з пустазеллем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.