На новы ўзровень

Чарговае падвядзенне вынікаў работы грамадскай жывёлагадоўлі за чатыры месяцы па традыцыі пачалося з наведвання вытворчых аб’ектаў гаспадарак. Удзельнікі семінара: кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, райсельгасхарчу, абслугоўваючых АПК арганізацый на чале са старшынёй райвыканкама на гэты раз пабывалі ў КСУПах “Марохараўскі” і “Бялёў”. Падчас наведвання кожнага аб’екта было абмеркавана шэраг актуальных пытанняў дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў.


Гатоўнасць да корманарыхтоўчай кампаніі, арганізацыя пасьбы жывёлы, добраўпарадкаванне, стварэнне ўмоў для працы людзей, утрыманне маладняку, падрыхтоўка ферм да зімоўкі, стварэннне шматкампанентных выпасаў і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінара. Вывады, якія прагучалі на мерапрыемстве і ад старшыні райвыканкама Мікалая Какоры, і ад выконваючага абавязкі начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Наўныкі, іншых спецыялістаў упраўлення, каб мець лепшыя вынікі патрэбна па многіх пазіцыях мяняць падыходы ў рабоце. Адзін з такіх шырокае прымяненне камп’ютэрнай тэхнікі для працы спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны. Гэта дасць магчымасць палепшыць работу і па ўліку, і па ўзнаўленню статка, і іншых пазіцыях. Ды і стварэнне прыфермскіх выпасаў са шматкампанентных траў таксама будзе спрыяць павелічэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, як і нарыхтаваныя якасныя кармы. А для гэтага, як зазначалася на семінары, патрэбна перабудоўваць сваю работу, надаваць ёй практычны разлік, што дазволіць зменшыць страты.


Калі падчас практычнай часткі большая ўвага была нададзена вырашэнню вытворчых пытанняў, то пленарнае пасяджэнне пачалося з абмеркавання пытанняў, звязаных з развіццём прыватных гаспадарак. Як зазначалася Мікалаем Міхайлавічам, у гэтым накірунку дзейнасці яшчэ не выкарыстаны ўсе рэзервы. Іх патрэбна задзейнічаць на поўную моц. Гэта адна з задач для сумеснай працы сельсаветаў і сельгаспрадпрыемстваў. Патрэбна дапамагчы людзям і сяўбой на сотках, і з выдзяленнем кармоў. Неабходна актывізаваць работу і пазакупу маладнячку і малака ў прыватных гаспадароў. Менавіта на гэтым і акцэнтавалася ўвага прысутных кіраўніком раёна. Прыватны сектар сумесна з грамадскай вытворчасцю будуць спрыяць паспяховай рабоце сельгасгаліны раёна.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.