Не спыняецца вучэбны працэс

Падрыхтоўка 75 механізатараў да сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі праведзена выкладчыкамі Жыткавіцкага вучэбна-курсавога камбіната сумесна з прадстаўнікамі аб’яднання “Гомсельмаш”.


Усе механізатарскія кадры, якія прайшлі курс навучання ва ўстанове, будуць працаваць на кормаздабываючых комплексах гомельскіх машынабудаўнікоў.


Вучэбны працэс не спыняецца на камбінаце і ў гэтыя дні. Зараз тут рыхтуюць па заяўцы цэнтра занятасці групу механізатараў і групу зваршчыкаў. Таксама праводзіцца перападрыхтоўка аператараў машыннага даення і аператараў па адкорму маладняку ў ААТ “Тураўшчына”, і стропальшчыкаў з будаўнічай арганізацыі “Рытм-Будсервіс”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.