Пачалі нарыхтоўку кармоў

Першымі ў раёне да масавай нарыхтоўкі кармоў прыступілі ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Чырвоны Бор”. За першы дзень працы тут заклалі на сілас у траншэю сорак тон масы.


Планы на сёлетнюю корманарыхтоўчую кампанію ў раёне даволі значныя. Патрабуецца на зімоўку грамадскаму статку назапасіць 11000 тон сена, 40900 сенажу і 140300 тон сіласу. Для гэтага толькі траў першым укосам патрэбна ўбраць на 8190 гектарах. Пакуль жа асноўная доля зялёнай масы ідзе на корм маладняку, які знаходзіцца на фермах. Штодзённа для гэтай мэты на фермы дастаўляецца 146 тон травяной масы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.