Распачалі сезон нарыхтоўкі

За чатыры месяцы года калектывам адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” было выпушчана таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах да студзеня-красавіка 2009 года на 101 працэнт.


Пры плане 36,7 тысячы тон фактычна выраблена 37,2 тысячы тон брыкетаў, што склала 101,3 працэнта да плана і 101 працэнт да адпаведнага перыяду мінулага года. На экспарт было рэалізавана 18,5 тысячы тон торфабрыкетаў на 930 тысяч долараў ЗША. Такім чынам тэмп росту да чатырох месяцаў 2009 года склаў 109,1 працэнта.


З першых дзён мая мясцовы калектыў распачаў сезон нарыхтоўкі фрэзернага торфу. За першую дэкаду месяца першы вытворчы ўчастак, якім кіруе Сяргей Севярын, запісаў яго на свой рахунак 20, 2 тысячы тон. 12,4 тысячы тон назапасіў гэтай каштоўнай сыравіны другі вытворчы ўчастак пад кіраўніцтвам Валерыя Апанасевіча. Гэта ў агульнай колькасці склала 17,8 працэнта да гадавога плана, які азначаны ў аб’ёме 184 тысячы тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.