Лішкі малака дзяржаве

Ужо на працягу некалькіх гадоў Марохараўскі сельсавет з’яўляецца лідэрам па закупу лішкаў малака ў насельніцтва. Нядрэнна ладзіцца гэтая справа тут і ў гэтым годзе.


З пачатку года прыватнымі гаспадарамі прададзена дзяржаве амаль 190 тон малака. У разліку на адну карову гэта складае больш чым па 500 кілаграмаў. Як адзначылі ў сельвыканкаме, гэта плён сумеснай працы мясцовых улады і сельгаспрадпрыемстваў, якія ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватных гаспадарак, а таксама дзейнасць прадпрымальнікаў-малаказборшчыкаў, якія наладзілі закуп малака ва ўсіх населеных пунктах Савета. Дзякуючы гэтаму на тэрыторыі сельсавета не так востра стаіць праблема зніжэння пагалоўя кароў у прыватным сектары (на цяперашні час яго налічваецца 375 кароў), многія гаспадары ўтрымліваюць на сваіх падворках па некалькі рагуль. Таму і зразумела, што кожны тыдзень прыватнікамі прадаецца дзяржаве больш чым па дваццаць тон малака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.