На вучобу па накіраванню

Шаснаццаці выпускнікам школ з нашага раёна, якія маюць намер прысвяціць сябе працы ў сельскай гаспадарцы, прадастаўляецца добры шанц для паступлення ў вышэйшыя і сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю, каб атрымаць спецыяльнасць.


З такой колькасцю юнакоў і дзяўчат сельгаспрадпрыемствы раёна гатовы заключыць спецыяльныя мэтавыя дагаворы на навучанне, каб атрымаць у будучым для сябе спецыялістаў неабходнай кваліфікацыі. Перавага формы навучання па дагавору ў тым, што такім рабятам не патрэбна клапаціцца пра першае месца працаўладкавання, а таксама ім гаспадарка будзе аказваць дапамогу на час вучобы, бо дагаворам прадугледжваецца даплата да стыпендыі. Зараз у ВНУ і ССНУ па накіраванню гаспадарак раёна навучаецца больш сарака ўраджэнцаў раёна, што спрыяе замацаванню спецыялістаў на вёсцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.