Падрыхтавацца грунтоўна

Восем з паловай мільёнаў умоўных слоікаў зялёнага гарошку запланавана выпусціць сёлета ў кансервавым цэху адкрытага акцыянернага таварыства “Тураў”.


Зараз на прадпрыемстве вядзецца грунтоўная падрыхтоўка да вырабу сваёй асноўнай прадукцыі. На рамонтныя работы выдаткавана мільярд чатырыста мільёнаў рублёў. Прапрацоўваецца і пытанне з набыццём тары і іншых кампанентаў для вытворчага працэсу. Скажам, што гарох у сваёй большасці будзе кансервавацца ў шкляныя слоікі. Таму і прымаюцца на прадпрыемстве захады, каб да перапрацоўкі гароху падысці падрыхтаванымі. Дарэчы, калі казаць пра выкананне вытворчай праграмы, то калектыў таварыства ўжо зрабіў адзін даволі ўпэўнены крок — выдаў з канвеера адзін мільён умоўных слоікаў бярозавага соку. Гэтаму таксама садзейнічала добрая падрыхтоўка.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.