Аўтарытэт заслужаны працай

У Галіны Лахвіч вялікі аўтарытэт у сваім калектыве, адасобленым структурным падраздзяленні “Вытворча-нарыхтоўчы камбінат” Жыткавіцкага райпа. Яна працуе майстрам змены ў кандытарскім цэху. Прычым, даволі доўгі час — дваццаць сем гадоў.


Аб яе прафесіяналізме сведчаць многія ўзнагароды. Як зазначае кіраўніцтва прадпрыемства, не было такога выпадку, каб змена Лахвіч не выканала даведзены ёй план. Булачкі і рулеты, тарты і караваі, пячэнне і многае іншае могуць выпечы рукі Галіны Пятроўны. Гэта сведчыць аб яе высокай кваліфікацыі і вялікім вопыце работы кандытарам. Дарэчы, агульны стаж па гэтай прафесіі ў Лахвіч больш трыццаці гадоў. Абраўшы ў маладосці сабе справу, яна ёй не здрадзіла ні разу ў жыцці. Калі ж чалавек ўлюбёны ў сваю працу, то і вынікаў ад яго патрэбна чакаць толькі самых найлепшых.


С. БЕЛКА. Фота В. КІЖНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.