Лепшыя на нарыхтоўцы кармоў

Па стану на 25 чэрвеня лепшых вынікаў на ўборцы траў першым укосам дабіліся:


 — механізатар КСУП “Людзяневічы” Вячаслаў Аляксандравіч Чэркас, які на кормаздабываючым комплексе УЭС-2-250 КГ-6 здрабніў 3472 тоны травяной масы;


— механізатар КСУП “Чырвоны Бор” Андрэй Анатольевіч Сініла, які на кормаздабываючым комплексе КЗР-10 здрабніў 3316 тон травяной масы; — механізатар КСУП “Бялёў” Аляксандр Адамавіч Макарэвіч, які на кормаздабываючым комплексе УЭС-250 КГ-6 здрабніў 3070 тон травяной масы;


— механізатар КСУП “Коленскае” Мікалай Пятровіч Гулюта, які на КЗР-10 у счэпе з касілкай КПР-9 скасіў у валкі 839 гектараў траў;


— механізатар КСУП “Людзяневічы” Барыс Міхайлавіч Марціноўскі, які на трактары МТЗ 1221 у счэпе з касілкай КДЛ-3,14 скасіў у валкі 215 гектараў траў;


— механізатар КСУП “Бялёў” Анатоль Іванавіч Чмыхун, які на трактары МТЗ у счэпе з прэсам ПРФ запрасаваў 271 тону сена;


— механізатар КСУП “Марохараўскі” Юрый Уладзіміравіч Купрацэвіч, які на трактары МТЗ-82 у счэпе з прэсам ПРФ-180 запрасаваў 229 тон сена;


— механізатар КСУП “Людзяневічы” Міхаіл Сцяпанавіч Торчык, які на трактары МТЗ 1221 у счэпе з прэсам ПРФ-180Б запрасаваў 204 тоны сена; — механізатар ААТ “Жыткавіцкі агратэхсервіс” Сяргей Сцяпанавіч Федаровіч, які на трактары МТЗ 1221 перавёз 1750 тон травяной масы;


— вадзіцель КСУП “Чырвоны Бор” Віталь Віктаравіч Акунец, які на аўтамабілі МАЗ перавёз 1643 тоны травяной масы.


Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.