На другой палове плошчаў

Па стану на 29 ліпеня 2010 года ўборка зерневых і зернебабовых культур у раёне праведзена на 6102 гектарах, што складае 53 працэнты ад агульнай плошчы пры сярэдняй ураджайнасці 25,1 цэнтнера намалочана 15314,4 тоны зерня.


Найбольш высокія тэмпы жніва забяспечваюць у аддзяленні Хлупін і КСУПе “Бялёў”, дзе на вышэйазначаную дату ўбралі адпаведна 80 і 76 працэнтаў плошчаў. Дарэчы, у першай гаспадарцы і самая ўмалотная ніва. З кожнага гектара тут збіраюць па 52,9 цэнтнера збажыны.


Самы ж важкі валавы збор зерня намалочаны пакуль у адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” — 6577 тон. І ўраджайнасць у гэтым сельгаспрадпрыемстве адна з высокіх у раёне — 46,7 цэнтнера з гектара. Па 45,2 цэнтнера зерня намалочваюць з кожнага гектара і хлебаробы сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба.


Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.