ПЛЕН АГУЛЬНЫХ НАМАГАННЯЎ

І словам, і ўласным прыкладам сельвыканкам Марохараўскага Савета наводзіць парадак на зямлі.


Што гэта так можна бачыць, калі праязджаеш ля адміністрацыйнага будынка мясцовай улады. На тэрыторыі ля яго размясцілася, дзякуючы старанням гаспадароў, нямала малых архітэктурных формаў. Гэта служыць добрым прыкладам для іншых, як можна ўпрыгожыць свой куток. І гэты прыклад, па словах сакратара сельсавета Раісы Сцяпанавай, знаходзіць у вёсках нямала прыхільнікаў. У першых шарэнгах іх работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, іншых арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Савета. Вынік іх старанняў — разбітыя клумбы з кветкамі на вясковых вуліцах, устаноўленыя малыя архітэктурныя формы ля ўстаноў. Дарэчы, усё робіцца ўласнымі рукамі работнікаў. Намеціліся зрухі і па добраўпарадкаванню вясковых падворкаў, некаторыя з іх цяпер нагадваюць, так бы мовіць, райскія сады.


— Навядзенне парадку і добраўпарадкаванне населеных пунктаў — гэтыя пытанні пастаянна знаходзяцца на кантролі сельскай ўлады, — зазначае Раіса Сцяпанава. — Распрацавана ў сельсавеце і спецыяльная праграма. А ўсё, што зроблена па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, ёсць плён агульных намаганняў па выкананню гэтых мерапрыемстваў.


Падрыхтаваў С. МІКАЛАЕЎ


НА ЗДЫМКУ: сакратар Марохараўскага сельсавета Раіса Сцяпанава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.