Прадавец са стажам

Галіна Аляксандраўна Гулюта ўсё сваё жыццё адпрацавала ў сістэме спажывецкай кааперацыі раёна. Шчыравала прадаўцом у многіх магазінах горада. І цяпер, нягледзячы, што знаходзіцца на заслужаным адпачынку, працуе па ранейшай сваёй прафесіі ў магазіне вёскі Пясчанікі.


Сталася гэта так. Жанчына набыла ў гэтым маленькім населеным пункце дачу, практычна туды перабралася на пастаяннае месца жыхарства. Гэтай акалічнасцю і скарысталася кіраўніцтва спажывецкага таварыства. На той час у вёсцы не было заўмага, і гандлёвая кропка не працавала. Вось і ўпрасілі Галіну Аляксандраўну яшчэ папрацаваць. Не адразу, але пагадзілася, бо добра разумела, што і жыхарам такіх маленькіх вёсачак як Пясчанікі і Падвосце таксама патрабуецца добрае гандлёвае абслугоўванне. Наладзіць кантакт з людзьмі ёй удалося вельмі хутка. У тым пераканаліся, калі наведаліся ў магазін, дзе зараз гандлюе Галіна Аляксандраўна. Тут было многа пакупнікоў, бо прывезлі свежы хлеб. І людзі, зрабіўшы пакупкі, вельмі шчыра выказваліся аб сваім прадаўцы. “Такога стараннага і ўважлівага работніка ў нашай гандлёвай кропцы не было. У яе і тавараў на паліцах шмат, і працуе строга па графіку, і ветлівая”, — гаварылі людзі. Несумненна, што для прадаўца са стажам лепшай узнагародай з’яўляецца ўдзячнасць людзей. Яе нялёгка зарабіць, але калі ты прафесіянал (Галіну Аляксандраўну такім можна лічыць па-праву), то і такая складаная справа па плячу.


С. МІКАЛАЕЎ. Фота В. КІЖНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.