Снарад абяскоджаны

Вялікая Айчынная вайна зноў нагадала нам аб сабе. На гэты раз снарадам ад 76 міліметровай гарматы.


Небяспечная знаходка была выяўлена ў вёсцы Вятчын падчас зносу старой хаты. Раняўняючы тэрыторыю, дзе стаяла будыніна, коўш трактара і вывернуў наружу артылерыйскі снарад. Спецыялістамі райваенкамата аднеслі знаходку да другой катэгорыі небяспечнасці, таму неадкладна былі выкліканы сапёры, якія вывезлі снарад на палігон і падарвалі. Сёлета гэта першы выпадак у раёне, калі выяўлены боепрыпас з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Летась абясшкоджваць такія знаходкі сапёрам на Жыткаўшчыне даводзілася двойчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.