Сустрэча ў ААТ “Жыткавічлес”

Інфармацыйная група райвыканкама на чале з яго старшынёй Мікалаем Какорам у адзіны дзень інфармавання насельніцтва наведала працоўны калектыў ААТ “Жыткавічлес”.


Аб тым, што робіцца ў раёне па ўдасканальванню работы мясцовых Саветаў дэпутатаў з насельніцтвам (такой была тэма дня інфармавання), прысутным расказала галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Пашэвіч. Пасля чаго лесанарыхтоўшчыкі мелі магчымасць задаць гасцям хвалюючыя пытанні.


Іх цікавілі праблемы добраўпарадкавання гарадскіх вуліц, рамонту жылых дамоў, дэфіцыту халоднай вады ў кватэрах, знікнення з вуліц водазаборных калонак і іншыя.


Тлумачэнні па іх разам з кіраўніком раёна давалі і члены інфармацыйнай групы.


С. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.