Вадзіцелі забяспечылі паскарэнне

З поўнай аддачай папрацаваў ў першай палавіне бягучага года калектыў філіяла №16 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”. Калі за 6 месяцаў 2009 года было перавезена 25,2 тысячы тон грузаў, то за такі ж перыяд 2010 года — 51,1 тысячы тон — 202,8 працэнта. На 113,1 працэнта да мінулагодняга выкананы і грузаабарот у тона-кіламетрах.


За студзень – чэрвень бягучага года было перавезена 483,8 тысячы пасажыраў, што склала 114,1 працэнта ад адпаведнага перыяду мінулага года. Пасажыраабарот склаў 104,8 працэнта, экспарт паслуг (у асноўным гэта Расійская Федэрацыя) — 131,4 працэнта. Калі за мінулагоднія шэсць месяцаў выручка ад рэалізацыі паслуг (дахода) склала 1355 мільёнаў рублёў, то ў 2010 годзе 1476 мільёнаў рублёў альбо 108,9 працэнта. На 112,8 працэнта ўзрасла і прадукцыйнасць працы.


Паспяхова працуе станцыя дыягнастычнага кантролю. З 4608 летась да 4785 у гэтым годзе вырасла колькасць правераных тут тэхнічных адзінак. Таму і грашовы даход да мінулагодняга склаў 116,7 працэнта. Набыты два новыя пасажырскія аўтобусы маркі “Радзіміч” і грузавы аўтамабіль МАЗ-5516 А5 падымальнасцю 20 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.