Вучыцца прыгожаму

Амаль на шэсцьдзесят навучэнцаў пабольшаў калектыў Жыткавіцкай школы мастацтваў імя Уладзіміра Будніка пасля правядзення першага тура ўступных экзаменаў. Дзякуючы папаўненню цяпер у школе колькасць вучняў дасягнула 325 чалавек.


У канцы жніўня — напачатку верасня ў школе мастацтваў пройдзе яшчэ адзін прыём рабят, якія маюць жаданне вучыцца прыгожаму. Увогуле, для калектыва школы мастацтваў чарговы навучальны год закончыўся даволі нядрэнна: усе навучэнцы паспяхова здалі перавадныя і выпускныя экзамены. Сарака чатыром юным музыкантам уручаны атэстаты аб заканчэнні ўстановы, пяць з іх атрымалі гэты дакумент з адзнакай. Радуе выкладчыкаў школы і такі факт, што пяць іх выпускнікоў вырашылі паступаць у сярэднія і вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы. Прычым колькасць такіх выпускнікоў з кожным годам павялічваецца.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.