Ягады і грыбы пойдуць на экспарт

Лета ў сваім зеніце, таму працягваецца гарачы, адказны сезон нарыхтовак у Жыткавіцкім райпа. Калі ў мінулым годзе было нарыхтавана 110 тон клубніц, то сёлета здолелі выйсці толькі на паказчык у 57 тон.


Пры плане 125 тон назапашана ўжо 42 тоны чарніц, што на ўзроўні мінулага года. Дзякуючы неабходнаму абсталяванню і тэхналогіі іх ахалоджваюць і замарожваюць, каб потым адгрузіць на экспарт. У мінулым годзе гэта была Літва. Не выключана, што сёлета дабавіцца і Польшча.


У пачэснай справе нарыхтовак лідэры застаюцца ранейшыя. Так, загадчыца прыёмна-нарыхтоўчага пункта №1 Наталля Кажаноўская мае на сваім рахунку звыш 5 тон чарніц. Яна шчыруе як у нашым раёне, так і ў суседніх Лельчыцкім і Столінскім. Як і ў ранейшыя гады, не здае сваіх пазіцый Лідзія Панфіленка — работніца гандлю вёскі Бярэжцы. Яна нарыхтавала 5,5 тоны карысных для здароўя ягад. Ладзяцца справы і ў Наталлі Бажан — загадчыцы гандлёвай кропкі №42 вёскі Бялёў. Яна прыняла ад сваіх нарыхтоўшчыкаў 3,5 тоны чарніц.


Калі летась было назапашана 0,5 тоны лісічак свежых, то зараз іх ужо маецца 0,6 тоны. Усяго ж за сезон запланавана нарыхтаваць 19 тон грыбоў. Наяўныя лісічкі зараз знаходзяцца ў бочках у засоленым стане. Іх мяркуюць адправіць на экспарт у краіны Прыбалтыкі альбо Польшчу.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.