Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся

Заўтра наша краіна адзначыць сваё галоўнае свята — Дзень Незалежнасці. Якое значэнне мае гэтае свята для жыткаўчан? Адказаць на гэтае пытанне карэспандэнты раёнкі прапанавалі жыхарам раённага цэнтра.


Валянціна Яўсейчык, загадчыца дзіцячай бібліятэкі: — Для мяне Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, як і для кожнага жыхара краіны, гэта светлае і радаснае свята. Таму што жыць у вольнай і незалежнай краіне — гэта ганарова для яе грамадзян. Кожная свабодная дзяржава клапоціцца аб дабрабыце сваіх жыхароў. Асабіста мяне радуе, як у нашай краіне ажыццяўляецца адукацыя моладзі. У маёй сям’і тры студэнты. Кожны з іх выбраў не толькі спецыяльнасць, але і форму навучання. Да таго ж на адукацыю дзяржавай выдаткоўваюцца вялікія грошы з бюджэту. Права выбару — гэта толькі магчыма ў свабоднай і незалежнай дзяржаве.


Падрыхтавалі: С. БЕЛКА, А. КІЦУРА.

Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся

Заўтра наша краіна адзначыць сваё галоўнае свята — Дзень Незалежнасці. Якое значэнне мае гэтае свята для жыткаўчан? Адказаць на гэтае пытанне карэспандэнты раёнкі прапанавалі жыхарам раённага цэнтра.


Андрэй Ляшкевіч, галоўны інжынер райсельгасхарчу: — Як не ганарыцца тым, што ты жывеш і працуеш у незалежнай краіне. Вялікі беларускі асветнік Ф. Скарына ў свой час казаў, што кожны чалавек вялікую ласку мае да таго месца, дзе нарадзіўся. І я цяпер кажу з гонарам, што мая радзіма — Беларусь. Менавіта ў краіне пад такой назвай я нарадзіўся, жыву, працую.


Падрыхтавалі: С. БЕЛКА, А. КІЦУРА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.