Значны ўклад

Стараннасць і працавітасць праявілі працаўнікі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Бялёў” сёлета на сенакосных угоддзях. Дзякуючы агульным намаганням мясцовых корманарыхтоўшчыкаў з траў першага ўкосу ўдалося стварыць нядрэнны запас травяністых кармоў для грамадскага статка на будучую зімоўку.


Значны ўклад у агульную справу ўнеслі механізатары Васіль Макарэвіч і Анатоль Чмыхун (на здымку разам з в.а. дырэктара гаспадаркі У. Ачапоўскім), якія былі заняты на нарыхтоўцы сена. Варта адзначыць, што вытворчы паказчык апошняга механізатара, а Анатоль Іванавіч быў заняты на прасаванні сена, адзін з лепшых у раёне. Чмыхун на сваім “Беларусу” запрасаваў падчас гэтага корманарыхтоўчага сезону амаль трыста тон сена. А вось на здрабненні травы на кормаздабываючым комплексе УЭС -250 выдатна працаваў Аляксандр Адамавіч Макарэвіч. Ен таксама ў лідэрах корманарыхтоўшчыкаў раёна. Больш трох тысяч тон травяной масы выдаў са свайго комплекса Аляксандр Адамавіч. Але гэта не канчатковыя вынікі гэтых працаўнікоў па назапашванню корму для грамадскай жывёлы. У гаспадарцы ёсць яшчэ немалыя рэзервы, каб гэтыя механізатары змаглі павялічыць свае вытворчыя здабыткі.


С. БЕЛКА. Фота В. КІЖНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.