Скарыўся тысячатонны рубеж

Свае прозвішчы ў шарэнгі камбайнераў-тысячнікаў на сёлетнім жніве ўпісалі і прадстаўнікі нашага раёна. Тысячу тон зерня намалаціў камбайнавы экіпаж з ААТ “Тураўшчына” ў складзе Мікалая Струка і Пятра Струка.


Нялёгка далося гэтае дасягненне механізатарам таварыства. На палетках свайго сельгаспрадпрыемства ім ўдалося намалаціць толькі больш шасцісот тон зерня. Астатні намалот да запаветнай тысячы механізатары дабралі на збожжавых палетках Мінскай вобласці, куды на сваім камбайне “Нью Холанд” былі накіраваны на дапамогу тамашнім хлебаробам.


А вось тром вадзіцелям таварыства Сяргею Леўкаўцу, Уладзіміру Пятрычыцу і Аляксандру Лоўгачу, каб дабіцца на перавозцы тысячатоннага выніку, нікуды ехаць не давялося. Гэтага ганаровага паказчыка яны дабіліся на палетках свайго прадпрыемства. Варта адзначыць, што і ў камбайнераў, і ў вадзіцеляў таварыства ёсць добры шанц павялічыць свае вытворчыя здабыткі, бо і ўраджайнасць на мясцовых палетках нядрэнная (амаль 47 цэнтнераў), і ўборачнай плошчы яшчэ хапае. Верагодна, што яшчэ некалькі экіпажаў здолеюць дабіцца тысячнага намалоту. Прадпасылкі для гэтага маюцца.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.