Аппаратную нараду правёў у панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Какора.

Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Напачатку нарады кіраўнік раёна падзякаваў кіраўнікам і спецыялістам, якія былі задзейнічаны пры падрыхтоўцы і правядзенні першага этнафестывалю “Покліч Палесся”. Дзякуючы праведзенай рабоце Жыткавіцкі раён узнагароджаны Гран-пры фестывалю, 5 мастацкіх калектываў адзначаны дыпломамі. Гэта значная перамога, якая сведчыць пра высокі творчы і духоўны патэнцыял нашага раёна і яго жыхароў. Кіраўнік раёна М. Какора выказаў спадзяванне, што і ў наступныя гады ўдзел у фестывалі для раёна будзе гэтакім жа выніковым.


На нарадзе разгледжаны актуальныя пытанні АПК, будаўніцтва, камунальнай і сацыяльнай сфер. Звярталася асаблівая ўвага на актыўнае вядзенне шырокага кола восеньскіх палявых работ, рамонт аб’ектаў у аграгарадках, падрыхтоўкі да зімовага перыяду.


На нарадзе прынята рашэнне аб правядзенні ў кожную суботу, пачынаючы з бліжэйшай, кірмашоў-продажаў сельскагаспадарчай прадукцыі. 25 верасня, 2 і 10 кастрычніка на цэнтральнай плошчы горада будуць ладзіцца і культурныя праграмы.


Загадчыкі аддзелаў райвыканкама праінфармавалі таксама аб бягучых актуальных пытаннях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.