Будзе музей Гамолкі

Жыткаўшчыну не абдзяліў Бог талентамі. Сярод знакамітых нашых землякоў і вядомы беларускі пісьменнік Мікола Гамолка, які жыў у вёсцы Найда, а ў 1937-1939 гадах вучыўся ў Жыткавіцкай сярэдняй школе №1. Дарэчы, яшчэ будучы вучнем Мікола надрукаваў свой першы верш, хаця далей працаваў у жанры прозы.


Зараз у гэтай навучальнай школе, у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся, ствараецца музей нашага слыннага земляка. Нядаўна ў музейным пакоі неабходныя работы правялі будаўнікі, ідзе накапленне неабходных дакументаў, літаратуры, у мастацкай майстэрні аднаго з мастацкіх камбінатаў Мінска заказаны праект па афармленні музея. Дзякуючы самаму актыўнаму садзейнічанню і дапамозе жонкі і сына пісьменніка з яго дачы, што на Мядзельшчыне, будуць дастаўлены рабочы стол празаіка, шафа. Рыхтуецца экскурсійны сцэнарый.


Самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы музея прымаюць дырэктар Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 Валянціна Драбышэўская, прадметнік-беларусавед Алена Птушко, іх шматлікія каляжанкі. Музейны пакой будзе адкрыты ў наступіўшым навучальным годзе.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.