Цёплы прыём

Паўтарагадзіннай канцэртнай праграмай парадавалі нядаўна самадзейныя мастацкія калектывы нашага раёна жыхароў Рэчыцы.


Са сцэны летняга амфітэатра, зала якога была запоўнена поўнасцю гледачамі, сваё выканальніцкае майстэрства перад рэчычанамі прадэманстравалі народны ансамбль народнай песні “Сваты” раённага цэнтра фальклору, народны вакальны ансамбль “Журавушка” Чырванаборскага цэнтра культуры і вольнага часу, эстрадная група ГДК-1 г. Жыткавічы. Прыемныя ўражанні ад гэтага мерапрыемства засталіся не толькі ў рэчыцкіх гледачоў, але і ў жыткавіцкіх артыстаў. Першым спадабалася выступленне, а нашым землякам — цёплы і гасцінны прыём, які ім быў аказаны мясцовымі жыхарамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.