Культурны дэсант

Актыўны ўдзел мяркуюць прыняць нашы землякі ў рэгіянальным свяце “Грай, гармонік!”, што днямі адбудзецца ў горадзе Любань Мінскай вобласці.


Прадстаўляць Жыткаўшчыну на гэтым свяце музыкі і спеваў будуць Ганна Бурак з Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры, Ніна Лінкевіч з Нова-Мілевіцкага сельскага клуба, Васіль Каралец, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Сваты”, і сямейны ансамбль “Абібок” з Запясочча. Будзем спадзявацца, што жыткаўчанне не раз сарвуць апладысменты гледачоў, якія збяруцца на свяце, радуючы іх сваім выканальніцкім і творчым майстэрствам.


Дарэчы, наведванне мерапрыемства ў Любані, — не адзінае свята, куды запрошаны творчыя калектывы з нашага раёна. Шэраг мастацкіх калектываў выступяць і на фестывалі “Зоў Палесся” ў Ляскавічах суседняга Петрыкаўскага раёна, а таксама на свяце “Адвечная прыгажосць” у Хойніках і іншых значных мерапрыемствах, якія адбудуцца хутка ў розных гарадах вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.