На больш якасны ўзровень

Атрымаць заробак па пластыкавай картцы цяпер могуць і жыхары шэрагу сельскіх населеных пунктаў. Гэтаму пасадзейнічалі паштавікі раёна.


У сваіх аддзяленнях, якія размешчаны ў аграгарадках Рычоў, Верасніца, Кольна, Азяраны, яны ўстанавілі спецыяльнае абсталяванне для работы з банкаўскімі карткамі. Плануецца, што тэрміналамі будуць укамплектаваны ў бліжэйшы час яшчэ некалькі паштовых аддзяленняў у буйных сельскіх паселішчах. Увогуле, раённым вузлом паштовай сувязі ўсё большая ўвага надаецца ўкараненню паслуг для насельніцтва з выкарыстаннем сучасных тэхналогій як у горадзе, так і ў вёсцы. Напрыклад, у сямі населеных сельскіх пунктах іх жыхары могуць на пошце карыстацца рэсурсамі Інтэрнэта. У планах адкрыць яшчэ два пункты доступа ў Сусветную павуціну. Таксама мяркуюць устанавіць паштавікі і некалькі паштова-даведачных тэрміналаў, з дапамогай якіх кліенты змогуць пры дапамозе пластыкавай карткі аплачваць камунальныя паслугі, выпісваць перыёдыку, выконваць іншыя даступныя аперацыі. Гэта дазволіць не толькі пашырыць паслугі, але і паставіць іх на больш якасны ўзровень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.