Поспех скараецца настойлівым

Шмат нялёгкіх выпрабаванняў, цяжкасцяў штомесяц паўстае на шляху да намечаных мэтаў для працоўнага калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”.


У першую чаргу гэта выдзяленне для іх не самых лепшых дзялянак, лесасек у нізкай, забалочанай мясцовасці. Працаваць часта даводзіцца з нізкатаварнай драўнінай. А планы і заданні выконваць трэба. І нягледзячы на ўсе праблемы, гэта стала нязменным правілам жыткавіцкіх лесанарыхтоўшчыкаў.


Вось і па выніках работы за 7 месяцаў 2010 года таварная прадукцыя ў супаставімых цэнах склала 5 мільярдаў 907 мільёнаў рублёў, або 120,9 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Калі ў 2009 годзе было нарыхтавана 50465 метраў кубічных драўніны, то зараз — 64096 метраў кубічных. У бягучым годзе да студзеня-ліпеня 2009 года адпаведна вывезена і распілавана 126,8 і 119,6 працэнта драўніны. Здабыта 139 тон смалы-жывіцы.


Больш мінулагодняга выпушчана піламатэрыялаў, спажывецкіх тавараў, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі за паўгоддзе склала 12, 93 працэнта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.