Прыбаўка маладым спецыялістам

Спецыялістаў сельгасвытворчасці, якія пасля заканчэння ВНУ і сярэдняспецыяльных навучальных устаноў адпрацавалі ў гаспадарках пасля размеркавання два гады і засталіся вернымі абранай прафесіі, чакае прыемная навіна.


Такім работнікам будзе выплачвацца штомесячна надбаўка ў памеры трох тарыфных ставак першага разраду ( 270 тысяч рублёў) з рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў. Атрымліваць гэтыя грошы спецыялісты гаспадарак будуць, пачынаючы ад двух да пяці гадоў свайго працоўнага стажу. Адзначым той факт, што падтрымку маладым спецыялістам аграрных устаноў да двух год працы аказвалі самі сельгаспрадпрыемствы. Цяпер жа з мэтай іх далейшага замацавання на вёсцы будзе адчувацца дапамога і на дзяржаўным узроўні. У нашым раёне на такую падтрымку ўжо зараз могуць разлічваць каля дзесяці спецыялістаў з розных сельгаспрадпрыемстваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.