Прыйшла чарга да грэчкі

Сёлета ў некалькі разоў павялічыліся плошчы ў гаспадарках раёна пад грэчку ў параўнанні з мінулымі гадамі. Зараз працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў заняты ўборкай гэтай культуры.


Грэчка ў раёне сёлета пасеяна на 345 гектарах. Па стану на семнаццатае жніўня гэтая культура абмалочана на палове плошчаў. Асабліва плённа працуюць на ўборцы грэчкі працаўнікі КСУПа “Коленскае”, дзе яна ўбрана на больш чым сямідзесяці працэнтах плошчаў. Дарэчы, тут ды яшчэ ў КСУПе “Марохараўскі” самыя вялікія плошчы пад гэтай культурай. Намалот грэчкі на вышэйазначаную дату складае 117 тон. Пачалі гаспадаркі і продаж грэчкі перапрацоўшчыкам. Плануецца, што ім сельгаспрадпрыемствы раёна паставяць 230 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.