Святкаваў пасёлак

Да першай нядзелі верасня штогод загаддзя з вялікай адказнасцю рыхтуюцца работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”, паколькі ў гэты дзень адзначаецца свята працаўнікоў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Да таго ж па даўняй добрай традыцыі ў населенным пункце Чырвонае яно заўсёды становіцца святам усяго пасёлка.


 Не стала выключэннем і нядаўняе чарговае свята: прыўзнятая атмасфера панавала ў кожнай кватэры, кожным двары. У мясцовым доме культуры торфабрыкетчыкаў з іх прафесійным святам павіншавалі дырэткар ААТ “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” Міхаіл Малочка, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Таболіч, другія выступоўцы. Былі зачытаны віншаванні ад канцэрна, іншых прадпрыемстваў.


Цікавую, змястоўную праграму жыхарам і гасцям пасёлка прапанавалі самадзейныя артысты Драгічынскага Дома культуры Брэсцкай вобласці. Былі наладжаны таксама забаўляльная праграма і спартыўныя мерапрыемствы.


Адчувальную спонсарскую дапамогу для правядзення свята аказаў дырэктар унітарнага прадпрыемства “Рытм-будсервіс” Віктар Шэйка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.