У дапамогу дзецям

Аб’яўленая тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дабрачынная акцыя “Збярэм дзіця ў школу” падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Ужо на наступным тыдні спецыялісты ўстановы будуць уручаць дзецям з сямей, якія маюць патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы, сабраныя падарункі.


Сшыткі, алоўкі, альбомы для малявання, партфелі і ранцы, іншыя школьныя прылады — усё гэта сабрана для дзетак жыхарамі райцэнтра і прадстаўнікамі працоўных калектываў.


Акцыя праходзіла ў некалькі этапаў. Падчас яе спецыялісты цэнтра наведалі з дзесятак прадпрыемстваў раёна, дзе расказвалі іх работнікам аб незайздросным становішчы дзяцей, што жывуць у недабранадзейных, малазабяспечаных сем’ях з дэманстрацыяй адпаведных фільмаў, выказвалі просьбу дапамагчы такім рабятам сабрацца ў школу. З мэтай збору школьных прылад ва ўсіх гандлёвых кропках былі ўстаноўлены і спецыяльныя скрынкі. І людзі адгукнуліся. Першымі з працоўных калектываў сабралі грошы на закуп пісьмовых прылад работнікі МВУ “Жыткавічыміжрайгаз”. Клалі ахвяраванні ў скрынкі людзі і ў магазінах, прыносілі рэчы непасрэдна ў цэнтр. Цяпер супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра парадуюць гэтымі падарункамі рабят, што маюць пільную патрэбу ў дапамозе..

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.