У першы клас. Музычны

У раёне з кожным годам большае сельскіх населеных пунктаў, дзе мясцовыя рабяты могуць навучацца музыцы.


Гэта стала магчымым дзякуючы мэтанакіраванай рабоце аддзела культуры. Так, у мінулым годзе адкрыўся клас па навучанню ігры на баяне ў аграгарадку Дуброва. З восені аналагічны клас будзе працаваць і ў аграгарадку Азяраны, а ў Дуброве будзе дзейнічаць яшчэ і клас па харавых спевах. Клапоцячыся пра пашырэнне музычнай адукацыі, аддзел культуры стараецца забяспечыць новыя класы і высокакваліфікаванымі кадрамі. Навучаць дзяцей музыцы ў Азяранах і харавым спевам у Дуброве будуць маладыя спецыялісты, якія тут пасля заканчэння навучальных устаноў атрымаюць свае першыя працоўныя месцы. Усяго сёлета ва ўстановах культуры Жыткаўшчыны будзе ўладкавана восем маладых спецыялістаў. Большасць з іх — ураджэнцы нашага раёна, што будзе спрыяць іх трываламу замацаванню ў далейшым. Пачнуць жа яны сваю працоўную дзейнасць яшчэ ў Верасніцкай, Тураўскай дзіцячых школах мастацтваў, гарадскім цэнтры культуры, іншых установах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.