Ёсць сезонны план!

Дзякуючы сонечнаму сухому надвор’ю ды арганізаванай, высокапрафесіянальнай рабоце людзей калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” па стану на першую дэкаду жніўня не толькі выканаў, але і перавыканаў сезонны план нарыхтоўкі фрэзернага торфу. Замест планавых 184 тысяч тон гэтай каштоўнай сыравіны для далейшага прыгатавання паліўных брыкетаў фактычна нарыхтавана 191,3 тысячы тон, што склала 104 працэнта да задання.


Такім чынам жыткавіцкія торфаздабытчыкі аднымі з першых у сваім канцэрне адрапартавалі аб паспяховым выкананні аднаго з важнейшых вытворчых паказчыкаў.


Назапашваннем торфу на палях здабычы ў акцыянерным таварыстве, як і ў папярэднія гады, займаліся два вытворчыя ўчасткі, якія даўно ўзначальваюць два вопытныя “капітаны” — Сяргей Севярын і Валерый Апанасевіч. На 100 працэнтаў выканаў сваё заданне другі вытворчы ўчастак, назапасіўшы звыш 70 тон торфакрошкі.


Паралельна з гэтай адказнай гарачай кампаніяй на прадпрыемстве не спыняўся і выпуск брыкетаў. Па стану на 10 жніўня з пачатку бягучага года замест планавых 57,4 тысячы тон іх фактычна было выраблена 60,1 тысячы тон альбо 104,6 працэнта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.