А ты прайшоў вакцынацыю?

Установы аховы здароўя пачалі бясплатную вакцынацыю супраць сезоннага і высокапатагеннага віруса грыпа. У раён паступіла 6 з паловай тысяч доз вакцыны, якая не ўтрымлівае жывыя вірусы.


У першую чаргу медыкі раяць зрабіць прышчэпкі хранічна хворым людзям і так званаму абавязковаму кантынгенту, работа якіх звязана са сферай жыццязабеспячэння. Выпрацоўка імунітэту пачынаецца на другі дзень, поўная абарона ад вірусаў усталёўваецца праз месяц. Вакцынацыю ажыццяўляюць раённая паліклініка, Тураўская бальніца і ўрачэбныя амбулаторыі раёна.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.