На дапамогу рагачоўскім лесаводам

Летняя ветравая стыхія пакінула сур’ёзныя наступствы ў выглядзе суцэльных бураломаў у многіх лясгасах Гомельшчыны. Адзін з іх — Рагачоўскі, на дапамогу якому яшчэ са спякотных летніх дзён прыйшлі работнікі нашага Жыткавіцкага лясгаса.


Працуюць там памагатыя вахтавым метадам, адна брыгада змяняе другую праз 15 дзён. Вопыту нашым лесаводам не займаць, яны не першы раз выручаюць сваіх калег з розных калектываў рэспублікі. Пастаўлена задача да 1 лістапада нарыхтаваць на бураломных участках не менш 10 тысяч метраў кубічных драўніны. І няма сумнення ў тым, што з пастаўленай задачай яны паспяхова справяцца. Зарукай таму — добрыя тэмпы і высокая якасць работ на лесасеках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.