Прыемна, калі ты ты не забыты

У гэтыя дні начальніку РУПСа Ягору Шабаеву даводзіцца прымаць па некалькі незвычайных тэлефанаванняў. Чаму незвычайных? У першую чаргу, гэта тэлефануюць былыя работнікі паштовай сувязі. Па-другое, усе яны без выключэння выказваюць падзяку кіраўніку за той клопат і ўвагу, што ім быў аказаны напярэдадні Дня пажылога чалавека.


Ветэраны вытворчасці на раённым вузле паштовай сувязі заўсёды жаданыя госці. Супрацоўнікі ўстановы заўсёды рады прыходу былых калег, заўсёды адчынены для іх і дзверы кабінета начальніка Ягора Шабаева. Якой бы вялікай не была занятасць, але заўсёды цяперашнія работнікі знойдуць крыху часу, каб распытаць пра жыццё супрацоўнікаў, што цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Кіраўніцтва РУПСа знаходзіць магчымасць, каб аказаць не толькі маральную падтрымку такім людзям, але і матэрыяльную. Напрыклад, як расказаў Ягор Сяргеевіч, летась уласнымі сіламі дапамаглі падправіць сядзібу адной з былых паштальёнак, якая пражывае ў Мілевіцкім Савеце. Зроблена там было нямала. Заўсёды пошта віншуе сваіх ветэранаў і са знакавымі святамі для пажылых людзей. І без падарункаў у такія дні не абыходзіцца. Сёлета напярэдадні Дня пажылога чалавека 113 пенсіянерам-паштавікам, якія адпрацавалі ў сістэме паштовай сувязі раёна не меней дзесяці гадоў, уручаны харчовыя наборы.


— Такую падтрымку мы аказваем ужо на працягу некалькіх гадоў, — расказвае Ягор Сяргеевіч Шабаеў. — Удзельнічаюць у ёй многія цяперашнія работнікі пошты, бо падарункі патрэбна развесці практычна ў кожны населены пункт раёна. Справа клопатная, але гэтыя людзі варты нашай увагі, бо ў свой час яны ўнеслі немалы ўклад у развіццё РУПСа.


Напэўна таму, і не здзіўляюцца ветэраны-паштавікі, калі каля іх падворка спыняецца аўтамабіль са знаёмым за гады працы лагатыпам “Белпошта”. Дакладна ведаюць — прыехалі праведаць. Гэтае перакананне склалася па выніках нядаўняга наведвання з кіраўніком РУПСа сядзібы былой работніцы Марыі Галячанка. З непрыхаванай радасцю сустракала жанчына гасцей. Прыемна ёй было бачыць у сваёй хаце кіраўніка вузла паштовай сувязі раёна, пачуць ад яго словы цёплых пажаданняў, атрымаць падарунак.


— З задавальненнем сустракаюся з былымі калегамі па рабоце, — гаворыць Марыя Аляксандраўна, — усё ж больш трыццаці гадоў жыцця аддадзена сістэме. Працавала на розных пасадах, таму з многімі цяперашнімі работніцамі падтрымліваю сяброўскія стасункі. Сустракаемся і ў аддзяленні, і на вуліцы, заўсёды прыемна даведацца, як складваюцца справы ў іх цяпер, успомніць былое.


У доме Марыі Галячанка пабылі нямнога, але добры настрой ад гэтага, відаць, не на адзін дзень застанецца. І так у многіх пажылых людзей, бо ім найважней ведаць, што не забываюцца пра іх на ранейшым месцы працы. Менавіта на гэтым і грунтуюцца стасункі цяперашніх і былых паштавікоў.


У

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.