З Рэспубліканскіх “Дажынак” – з узнагародай

Ганаровы дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за другое месца ў Рэспубліканскім спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод сельгаспрадпрыемстваў на галоўным свяце — кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010” у горадзе Лідзе атрымала адкрытае акцыянернае таварыства “Тураўшчына”. Высокую ўзнагароду кіраўніку прадпрыемства Уладзіміру Радаўцу ўручыў віцэ-прэм’ер краіны Іван Бамбіза. Так адзначана плённая праца хлебаробаў таварыства на збожжавым палетку сёлета. У гаспадарцы з кожнага гектара намалацілі 50,6 цэнтнера зерня і атрымалі яго валавы збор 14200 тон.


Ганаровы дыплом падмацаваны прэміяй у суме 20 мільёнаў рублёў. Як паведаміла кіраўніцтва акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, яна пойдзе на заахвочванне лепшых працаўнікоў — удзельнікаў жніва. Віншуем усіх працаўнікоў ААТ “Тураўшчына” з годнай узнагародай.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.