З адчувальнай прыбаўкай

Мяркуючы па вытворчых паказчыках трох кварталаў 2010 года, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавічлес”, якое нядаўна адзначыла 80-годдзе з дня свайго заснавання, ёсць усе падставы для далейшай паспяховай работы.


Калі, напрыклад, за студзень — верасень 2009 года было выпушчана таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах на 6 мільярдаў 560 мільёнаў рублёў, то ў бягучым годзе на 87 мільярдаў 665 мільёнаў — 116,8 працэнта. Выраб спажывецкіх тавараў дасягнуў 100-працэнтнай адзнакі. Да 9 месяцаў мінулага года нарыхтоўка, вывазка і распілоўка драўніны склалі адпаведна 124,6, 116,5 і 117 працэнтаў, здабыта 194 тоны смалы-жывіцы. Калі ў мінулым годзе было выпушчана 10568 метраў кубічных піламатэрыялаў, то сёлета — 11654.


Адным са складаемых поспеху стала належная арганізацыя ўсіх работ. Палепшылася абстаноўка ў цэлым у калектыве, стала больш магчымасцей для паспяховай рэалізацыі прадукцыі. Стараюцца па магчымасці абнаўляць тэхніку. Так, у бягучым годзе закупілі два сартыментавозы, два гідраманіпулятары, шэсць тралёвачных трактараў. Спажыўцамі лесапрадукцыі ААТ “Жыткавічлес” з’яўляюцца 35 прадпрыемстваў канцэрна “Беллеспаперапрам” ды столькі ж акрамя канцэрна. Мяркуючы па вытворчых паказчыках трох кварталаў 2010 года, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавічлес”, якое нядаўна адзначыла 80-годдзе з дня свайго заснавання, ёсць усе падставы для далейшай паспяховай работы. Калі, напрыклад, за студзень — верасень 2009 года было выпушчана таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах на 6 мільярдаў 560 мільёнаў рублёў, то ў бягучым годзе на 87 мільярдаў 665 мільёнаў — 116,8 працэнта. Выраб спажывецкіх тавараў дасягнуў 100-працэнтнай адзнакі. Да 9 месяцаў мінулага года нарыхтоўка, вывазка і распілоўка драўніны склалі адпаведна 124,6, 116,5 і 117 працэнтаў, здабыта 194 тоны смалы-жывіцы. Калі ў мінулым годзе было выпушчана 10568 метраў кубічных піламатэрыялаў, то сёлета — 11654. Адным са складаемых поспеху стала належная арганізацыя ўсіх работ. Палепшылася абстаноўка ў цэлым у калектыве, стала больш магчымасцей для паспяховай рэалізацыі прадукцыі. Стараюцца па магчымасці абнаўляць тэхніку. Так, у бягучым годзе закупілі два сартыментавозы, два гідраманіпулятары, шэсць тралёвачных трактараў. Спажыўцамі лесапрадукцыі ААТ “Жыткавічлес” з’яўляюцца 35 прадпрыемстваў канцэрна “Беллеспаперапрам” ды столькі ж акрамя канцэрна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.